На Гродзеншчыне выпусцяць даведнік, які дапаможа праверыць дзіця на ўжыванне наркотыкаў
02.12.2013 13:41
—
Новости Общества
Па словах пракурора вобласці Віктара Марозава, за апошнія пяць гадоў колькасць жыхароў рэгіёна, якія стаяць на ўліку ў нарколагаў, павялічылася амаль у 5 разоў.
Каб папярэдзіць бяду, праваахоўнікі, спецыялісты ўстаноў адукацыі, аховы здароўя асаблівую ўвагу вырашылі звярнуць на школьнікаў. Хутка ў вобласці з'явяцца даведнікі, якія дапамогуць мамам і татам праверыць, ці ўжывае іх дзіця наркотыкі. Распаўсюджваць кнігі будуць на бацькоўскіх сходах. Таксама пастаўлена пытанне забеспячэння аптэк тэстамі на нарказалежнасць.