Цэнтр атрымаў мікрааўтобус. Сродкі на яго набыццё збіралі падчас дабрачыннага марафону

Источник материала:  

У горадзе 22 лістапада адбылася ўрачыстая перадача мікрааўтобуса цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Прызначаны транспарт для падвозу дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Сродкі на набыццё мікрааўтобуса збіралі падчас дабрачыннага марафону “Крок насустрач”. Праходзіў ён з сярэдзіны мая (“РГ” пісала пра гэты марафон).

Калектывы прадпрыемстваў і арганізацый Мядзельшчыны, мясцовыя жыхары сабралі каля 150 мільёнаў рублёў. Астатнюю суму дабавіў райвыканкам.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота virag-kostroma.ru

Чытайце на гэту тэму таксама:

3.06.2013   У Мядзельскім раёне праходзіць дабрачынны марафон

←Экспрэс-апытанне: Ці актуальная праблема СНІДу для Беларусі?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика