Пісьменнік, змагар, патрыёт

Источник материала:  

Прэзентацыя юбілейнай выстаўкі, прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Піліпа Пестрака (1903—1978 гг.), адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Выстаўка «Пісьменнік, змагар, патрыёт», якая падрыхтавана супрацоўнікамі бібліятэкі на аснове шматлікіх архіўных матэрыялаў і друкаваных дакументаў з фонду аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў, распавядае пра жыццёвы і творчы шлях Піліпа Пестрака.

Творчасць пісьменніка шырока прадстаўлена чарнавікамі і аўтографамі яго паэтычных і празаічных твораў, сярод якіх першая публікацыя верша «Наперад, гэй…» у часопісе «Родныя гоні», рукапіс верша «Пасля прысуду», напісанага ў 1936 годзе ў турме Лукішкі ў Вільні, дзе ён сядзеў за ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху Заходняй Беларусі. Дэманструюцца таксама матэрыялы да раманаў «Сустрэнемся на барыкадах» і «Сярэдзібор», за які пісьменнік атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Я. Коласа, друкаваныя творы Піліпа Пестрака розных гадоў выдання.

У экспазіцыі прадстаўлены дакументы часоў Вялікай Айчыннай вайны, узоры эпісталярнай спадчыны П. Пестрака, сямейныя фотаздымкі, фатаграфіі з пісьменнікамі і грамадскімі дзеячамі. Сярод біяграфічных дакументаў — пасведчанні, даведкі, аўтабіяграфіі, успаміны.

←В Гомеле в честь Дня освобождения города зажгли 838 свечей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика