У наступным годзе будзе шмат выходных: у Беларусі прынята рашэнне пра пераносы ў 2014-м

Источник материала:  

У Беларусі прынята рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2014 годзе.Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 25 лістапада №1012, паведамляе БелТА.

Працоўныя дні ў 2014 годзе пераносяцца наступным чынам:

з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня;

з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня;

з серады 30 красавіка на суботу 3 мая;

з пятніцы 4 ліпеня на суботу 12 ліпеня;

з пятніцы 26 снежня на суботу 20 снежня.

Арганізацыям дадзена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Такім чынам на Новы год беларусы будуць адпачываць два дні: 1 і 2 студзеня (серада — чацвер); 31 снежня 2013 г. будзе працоўным скарочаным днём;

на праваслаўныя Каляды з 5 па 7 студзеня (нядзеля — аўторак);

будуць выходныя, якія звяжуць Радуніцу і Першамай (29 красавіка — 1 мая, аўторак — чацвер),

вялікія выходныя, звязаныя з афіцыйным Днём незалежнасці: 3—6 ліпеня (чацвер — нядзеля);

Вялікія каталіцкія Каляды: з 25 па 28 снежня (чацвер — нядзеля).

"Наша ніва" паводле БелТА.

Фота torange.ru

←В период новогодних праздников в Беларуси пройдет 7 тыс. выставок, ярмарок, распродаж

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика