У Смаргоні пачалі выпускаць новыя кантэйнеры для смецця – падземныя

Источник материала:  

Такое новаўвядзенне асвоілі на Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудавання. Праўда, пакуль яго можна пабачыць толькі ў Мінску.

Кантэйнер падзелены на дзве часткі. Адна, у бетоннай абалонцы, закопваецца ў зямлю, а іншая ­­застаецца зверху і выглядае як звычайная сметніца. Разлічаны такі кантэйнер на 2 кубаметры смецця.

– Канструкцыя прадуманая, таму падчас даставання смецця праблем быць не павінна, – кажа начальнік аддзела маркетынгу і збыту Таццяна Ляпіліна. – Прыязджае трактар, абсталяваны кранам-маніпулятарам, выгружае смецце і вяртае кантэйнер на месца.

Кантэйнер вельмі зручны, каб карыстацца ім на грамадскіх прыпынках. Там яны хутка запаўняюцца і смецце разносяць жывёлы ды птушкі. Аднак кошт на такі кантэйнер пакуль яшчэ дакладна не вызначаны.

Настасся РОЎДА.

Фота computerra.ru

←Милиция разыскивает очевидцев стрельбы на МКАД

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика