31 снежня ў Беларусі будзе працоўным днём? Дзяржава не можа спланаваць бліжэйшы месяц

Источник материала:  

Згодна з графікам непрацоўных дзён на 2013 год апошняй святочнай датай з'яўляецца серада 25 снежня. У наступную сераду настане 1 студзеня. Але як будуць адпачываць беларусы ў гэты перыяд, да гэтага часу не вядома.

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны "Салідарнасці" паведамілі: праект пастановы аб пераносе працоўных дзён у 2014 ўнесены ў Савет Міністраў яшчэ ў кастрычніку. "Чакаем, — адзначылі ў ведамстве".

А вось 31 снежня (аўторак) будзе скарочаным працоўным днём:

— Пераносу не будзе. Гэта не прадугледжана пастановай Саўміна аб пераносе працоўных дзён на 2013 год.

Год таму, між іншым, пераносы на 2013 г. былі зацверджаны Саўмінам 2 лістапада. Чаму цяпер маўчыць урад — незразумела.

Журналіст "Салідарнасці" Руслан Гарбачоў зазначае, што такая сітуацыя моцна раздражняе:

"Мяне не хвалюе, ці будуць навагоднія выходныя доўгімі альбо кароткімі. Мяне хвалюе, што за месяц да Новага года я не магу нічога спланаваць. Не магу дамовіцца з сябрамі і блізкімі аб сумесным адпачынку. Не магу забраніраваць месца ва ўмоўным рэстаране. Не магу купіць білет у Вільню, Львоў ці Санкт-Пецярбург. Бо я не ведаю, колькі дзён будуць непрацоўнымі".

"Расіяне даведаліся, як будуць адпачываць ў 2014-м у пачатку гэтага лета. Нашы суседзі маглі спланаваць выходныя за паўгода наперад! Святочныя дні ў іх, да ведама, працягнуцца з 1 па 8 студзеня.

"Я спрабую знайсці лагічнае тлумачэнне дзеянням урада, але прыходжу да думкі, што дзяржаве проста напляваць на сваіх грамадзян. З сітуацыяй вакол непрацоўных дзён яна дэманструе такое стаўленне не першы раз".

"Напярэдадні 2012 года беларусаў да апошняга адпраўлялі на працу 2 студзеня. І толькі ўвечары 29 снежня Аляксандр Лукашэнка "у сувязі са шматлікімі зваротамі" вырашыў "рэкамендаваць кіраўнікам працоўных калектываў па іх меркаванні" аб'явіць 2 студзеня выхадным".

"Затым яшчэ некалькі разоў здаровы сэнс уладаў зладзіў сабе выходныя. У мяне ёсць ўстойлівае адчуванне, што мае блізкія і сябры ў разы арганізаванейшыя гэтай дзяржавы, якая не бачыць далей уласнага носа.

Якая, нафіг, мадэрнізацыя, як вы збіраецеся прывесці ў прытомнасць "Барысаўдрэў", калі не можаце спланаваць для краіны бліжэйшы месяц?"

"Наша ніва" паводле Gazetaby.com

Фота anypics.ru

←Прогноз погоды на 27 ноября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика