Мужа беларускі, закатаванай у Нідэрландах, судзяць без удзелу пацярпелых
20.11.2013 14:18
—
Новости Общества
З пытаннямі аб магіле Кацярыны Ханяк і аб яе дачцэ Ніколь Еўрарадыё цягам года звярталася ў разнастайныя праваахоўныя ведамствы Нідэрландаў. Але адказу не было.
Забойства Кацярыны Ханяк шакіравала не толькі Нідэрланды, але і ўсю Усходнюю Еўропу. Спачатку жанчыну душылі і рэзалі нажом, потым забойца паклаў цела ў скрыню для дзіцячых цацак, заліў будаўнічай сумессю і паставіў у шафу. Магчыма, ахвяра на той момант яшчэ была жывая.