Пачаўся беларускамоўны анлайн-конкурс відэаролікаў
18.11.2013
—
Новости Общества
Кожны, хто жадае, можа прыняць удзел у конкурсе і атрымаць узнагароды.
Галоўнае – зняць цікавае матываванае відэа на беларускай мове, у якім прагучыць адзін ці некалькі з трох выразаў: “А ты размаўляеш па-беларуску?”, “Зрабі крок наперад” альбо “Зараз ці ніколі” (падрабязней у правілах).
Як будзе праходзіць конкурс:
1. Прыём відэа ўдзельнікаў ад 15 лістапада да 11 снежня.
2. Адкрытае сацыяльнае галасаванне ад 12 да 15 снежня.
3. Узнагароджанне пераможцаў 18 снежня.
Усё пра конкурс тут: krok-naperad.by
Аддзел інфармацыі.