У Польшчу без візы?
15.11.2013
—
Новости Общества

Польшча гатовая пайсці на максімальнае спрашчэнне візавага рэжыму з Беларуссю аж да адмены візаў, заявіў сёння амбасадар Польшчы Лешэк Шарэпка.
”Мы выступаем за максімальнае спрашчэнне візавага рэжыму, аж да адмены віз. Мы прыхільнікі таго, каб цалкам адмяніць візавы рэжым з Беларуссю”, − сказаў дыпламат, якога цытуюць беларускія СМІ.Ён выказаў надзею на тое, што Беларусь і Польшча змогуць у бліжэйшы час пачаць кансультацыі па гэтым пытанні.
Шарэпка таксама спадзяецца на актыўны ўдзел Беларусі ў праекце “Усходняе партнёрства” і абяцае максімальнае садзейнічанне польскага боку ў паляпшэнні адносін паміж ЕС і Беларуссю.
Паводле afn.by
Фота belarus.by