Старшынёй Гродзенскага аблвыканкама прызначаны Уладзімір Краўцоў

Источник материала:  

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Краўцова старшынёй Гродзенскага аблвыканкама. Аб гэтым паведамляе БелТА.

Краўцоў заняў месца Сямёна Шапіры, які узначаліў адміністрацыю Мінскай вобласці.

Краўцоў Уладзімір Васільевіч нарадзіўся ў 1953 годзе ў горадзе Падпарожжа Ленінградскай вобласці. У 1975 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 1991 – Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

У 1975-1979 гадах працаваў майстрам, механікам, намеснікам начальніка цэха Магілёўскага аўтазавода імя  Кірава. У 1979-1981 гадах быў інструктарам Магілёўскага гаркама КПБ, у 1981-1983 гадах – загадчыкам прамыслова -транспартнага аддзела Кастрычніцкага райкама КПБ Магілёва, у 1983-1985 гадах – інструктарам Магілёўскага абкама КПБ. У 1985-1991 гадах з'яўляўся сакратаром парткама Магілёўскага аўтазавода імя Кірава, другім сакратаром Магілёўскага гаркама КПБ. З 1991 года працаваў выканаўчым дырэктарам Магілёўскай рэгіянальнай асацыяцыі міжгаліновага дзелавога супрацоўніцтва " Інін ", з 1997 года – намеснікам дырэктара ТАА " МП Рух" Магілёва. З 1998 года – дырэктарам таварыства з дадатковай адказнасцю " Трансэнерга - Захад" Магілёва.

У 2001-2002 гадах займаў пасаду старшыні камітэта эканомікі і рынкавых адносін Магілёўскага аблвыканкама, у 2002-2007 гадах быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а ў 2007-2012 гадах – першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. З 2012 года з'яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па эканамічнай палітыцы.

←В Беларуси планируется в 2014 году повысить возмещение населением услуг ЖКХ до 35%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика