У Гродзенскім раёне затрымалі нелегалаў, што ішлі з ЕС у Беларусь

Источник материала:  
12.11.2013 12:52 — Новости Общества

У мінулыя выходныя памежнікі затрымалі ў Гродзенскім раёне двух парушальнікаў мяжы, якія рухаліся ў нетыповым для нелегалаў накірунку - з ЕС у Беларусь.

Затрыманыя аказаліся грамадзянамі Расіі - адзін ураджэнец Чачні, іншы - Татарстана. Пры праверцы дакументаў памежнікі выявілі, што затрыманыя перайшлі мяжу з Літвой не праз пункт пропуску.

Парушальнікі патлумачылі, што да такога кроку іх прымусіла адсутнасць адпаведных дакументаў. Яны пэўны час знаходзіліся ў Заходняй Еўропе, а цяпер вырашылі вярнуцца дадому.

За незаконны пераход мяжы парушальнікі прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці, прынята рашэнне пра іх дэпартацыю з Беларусі і забарону на ўезд у краіну тэрмінам да пяці год.

←Латушко: Страны со средним уровнем дохода должны играть роль "моста" между развивающимся и развитым миром

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика