Адміністратар друкарскага цэнтра "Карандаш" адхіленая ад працы

Источник материала:  
10.11.2013 15:49 — Новости Общества

Адміністратар друкарскага цэнтра "Карандаш" Алена Рыбак адхіленая ад працы. Пра гэта паведаміў А.М. Крывальцэвіч, дырэктар акцыянернага таварыства "Інфаэксперт", якому падпарадкаваны "Карандаш".

Гэтак спадар Крывальцэвіч адрэагаваў на звароты барысаўскіх праваабаронцаў Ігара Ледніка і Алега Мацкевіча, якія публічна выказалі абурэнне дзеяннямі Алены Рыбак у гісторыі з мапай Усходніх могілак "Беларускі нэкропаль".

У прыватнасці, Алег Мацкевіч папярэдзіў пра свой намер звярнуцца ў пракуратуру, бо палічыў, што супрацоўнікі цэнтра "Карандаш" злоўжывалі сваімі службовымі паўнамоцтвамі, з-за чаго былі парушаныя яго правы на інфармацыю.

Нагадаем, напярэдадні Дзядоў Радыё Свабода падрыхтавала мапу Усходніх могілак "Беларускі нэкропаль" з пазначэннем магіл 50 выбітных беларусаў, якія прысвяцілі жыццё беларускай справе, культуры ці мове. Аднак мінская друкарня палічыла яе антыдзяржаўнай агітацыяй і адмовілася браць замову.

Наклад мапы меў вырабіць друкавальны цэнтр "Карандаш", які знаходзіцца на плошчы Незалежнасці ў Мінску. На этапе падрыхтоўкі да друку пытанняў не ўзнікла: напярэдадні былі вырабленыя пробныя асобнікі і складзеная замова. У дзень, калі меліся друкаваць мапу, адміністратар друкарні Алена Рыбак заявіла, што лічыць матэрыялы агітацыйнымі, а Радыё Свабода, сайт якога пазначаны на мапе, - антыдзяржаўным, а таму цэнтр адмаўляецца іх друкаваць. "З улікам сур'ёзнасці і важнасці вашага звароту для нашай кампаніі на час перыяду праверкі Алена Рыбак будзе адхіленая ад выканання абавязкаў менеджара", - паведаміў у сваім адказе 6 лістапада дырэктар "Інфаэксперта" А.М. Крывальцэвіч.



←Мемориальные знаки памяти воинам-интернационалистам планируют установить в районах Минской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика