У снежні з'явіцца яшчэ адзін цягнік "Беласток-Гродна-Беласток"
08.11.2013 15:54
—
Новости Общества
У новым раскладзе руху польскай чыгункі, які пачне дзейнічаць з 15 снежня, з'явіцца яшчэ адна пара цягнікоў "Беласток-Гродна-Беласток". Дабрацца цягніком у Польшчу і вярнуцца назад можна будзе тры разы ў дзень.
З Беластока новы цягнік адправіцца ў 5.40 раніцы. Назад з Гродна ён будзе выязджаць у 10.20, прыбыццё ў Беласток - 13.22.
На наступны год самакіраванне Падляшскага ваяводства прадугледзела больш грошай на падтрымку чыгункі, таму ўвядзенне адмененага калісьці трэцяга цягніка ізноў стала магчымым. Новы расклад мае дзейнічаць да снежня 2014 года.