Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Источник материала:  
08.11.2013 08:50 — Новости Общества

 

Што такое жыццё? Гэта манітор камп'ютара? Гэта праца-канапа-сям'я-хоббі-ноч-праца-дзень-ноч-праца-пятніца-цыцкі-бухло? Ці ёсць жыццё за Мінскай кальцавой? А мы — ёсць? Хто мы, дзе мы, навошта мы? А дзе астатнія? І хто тыя астатнія, тыя дзевяць мільёнаў чатырыста шасцьдзесят пяць тысяч і яшчэ два чалавекі? Дзе яны пахаваліся? Мы ідзём шукаць!

♦  Падарожжа першае. Івакі
♦  Падарожжа другое. Кольна
♦ 
Падарожжа трэцяе. Жалезнікі
♦ 
Падарожжа чацвёртае. Дуравічы
♦ 
Падарожжа пятае. Неглюбка
♦  Падарожжа шостае. Зялёны Мох
♦  Падарожжа сёмае. Гарохаў (Чэхі)
♦  Падарожжа восьмае. Петрыкаў-Галубіца-Снядзін
♦  Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
  Падарожжа дзесятае. Любоў і Верны
♦  Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін
♦  Падарожжа дванаццатае. Вулкан
♦  Падарожжа трынаццатае (шчаслівае). Грушачка
♦  Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць
♦  Падарожжа пятнаццатае. Аціркi
♦  Падарожжа шаснаццатае. Юравічы

У сямнаццаты раз мы трапілі ў Стрэнькі (Рагачоўскі раён). Не, былі мы тут упершыню, гэта падарожжа было сямнаццатае. Стрэнькі можна сустрэць, калі ехаць з Рагачова ў Бабруйск. Каля шашы і прымасцілася вёска. Калі верыць пісьмовым крыніцам, вёска існавала яшчэ ў 17-м стагоддзі, у складзе Рэчыцкага павету Мінскага ваяводства ВКЛ. Потым у складзе Расійскай імперыі. Потым — Савецкай імперыі. Потым — у складзе РБ.

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Тое па пісьмовых крыніцах! А вось па вусных крыніцах дазнацца гісторыю вёскі і яе назвы прадстаўляецца амаль немагчымым. Каб людзі зараз жылі столькі ж, як у старазаветныя часы (па 500-900 гадоў), то які-небудзь дзядок ці бабулька давялі бы да нашага ведама дакладную інфармацыю: калі і кім заснавана вёска, і чаму мае такое імя. У наш жа час адрэзак чалавечага жыцця ад пункту А (тут) да пункту Б (там) складае недзе 70 гадоў, і тое не ва ўсіх, далёка не ва ўсіх. Кароткія гады — кароткая памяць.

Мясцовыя казалі, што некалі праз гэтыя мясціны ехала Кацярына Другая (царыца такая), і тут яе сустрэлі са стрэльбамі — абстралялі. Таму і назва пайшла паселішча — Стрэнькі. Другая версія больш лаяльная да акупанцкай улады: маўляў, сустрэлі (стрэлі) царыцу гасцінна, вось і пайшла назва Стрэнькі (стрэча).

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

У любым выпадку, нас тут з дубальтоўкамі не сустракалі. Наадварот — гасцінна і ветліва. Але ж мы і не царыцы.

Прыехалі мы ў Стрэнькі сустрэцца з людзьмі, а людзі прапанавалі нам пазнаёміцца з лялькамі. Тут адзіны ў РБ музей «Беларуская лялька».

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Экскурс у гісторыю зносін беларусаў з лялькамі нам зладзіла майстра-метадыст Цэнтра рамёстваў Вольга Ткачова. Яна займаецца ў асноўным народным мастацтвам — вырабамі з гліны, саломкі, вышыўкай, стварэннем лялек. Муж яе таксама майстар — па дрэву.

Дык пра лялькі. Аказалася, дарагія сябры, што лялькі — гэта зараз забаўкі, а раней былі сур'ёзнымі рэчамі з магічным сэнсам. Лялькі суправаджалі жыццё чалавека нават не з нараджэння, нават не з цяжарнасці маці, а яшчэ пры шлюбе. Менавіта тады на калені маладой клалі лялечку з анучак — як напамін пра жаночую місію даваць жыццё, і, па словах нашай экскурсаводкі, «каб прабудзіць мацярынскія пачуцці».

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Аддаўшы дачку замуж у іншае сяло, маці давала ёй разам з пасагам і адмысловую ляльку, Ялінку ці Дзесяціручку, каб ахоўваць яе пасаг. І не толькі. Лічылася, што калі маладая не знойдзе сабе на новым месцы сябровак, то паскардзіцца на нейкія праблемы і пагаварыць яна зможа з лялькай, якая як быццам суцяшала, выслухоўвала кабету.

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Пры цяжарнасці кабета рабіла ляльку і клала ў дзіцячы ложак — каб тая сагрэла ложак і берагла ад нячысцікаў.

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Лялькі на ўсе выпадкі жыцця былі без твараў. Лічылася, што калі стварэнне тое з ануч не мае твару — дык не мае і душы, значыць, ніхто ёй не пашкодзіць, нячысты дух не ўселіцца ў льняное ці травяное цела.

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

На вясну былі свае лялькі (птушкі, мартынічкі), на лета — пакосніцы. Апошнія рабіліся лёгка — з травы, а пажадана — лекавых зёлак. Таму што лялькі тыя давалі дзецям на забаву, пакуль дарослыя касілі.

Былі лялькі Сухавеі — каб заклікаць дождж. А Макрадзіны — каб, наадварот, адклікаць празмерны дождж. Макрадзіны мелі шэсць рук — каб лягчэй было дождж спыніць, і ўсё паспяваць. Восенню рабілі Крупенічкі (у лялькі засыпалі зерне ці крупу). «Зімой гэтыя лялькі — Крупенічкі, давалі гуляць дзецям, каб яны сваёй энергіяй напаўнялі зерне», — патлумачыла Вольга Дзмітрыеўна.

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Лялек тых розных!.. Бяссоніцы, Куваткі, Мілаты, Неразлучнікі, Ліхаманкі, Берасцянкі, Падарожніцы (такую далі нам у дарогу, там у мяшэчак засыпана зерне — каб не галадалі ў дарозе, ці родная зямля — каб вярнуліся дадому). Ёсць нават лялька-трансформер пад назвай Дзеўка-баба. З аднаго боку — маладая дзяўчына, а перакуліш спадніцу — і ўжо кабета ў гадах. У некаторых лялек — вялікія грудзі. Гэта так трэба — сімвал дабрабыту, ці здароўя. Не памятаю.

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Вольга Ткачова кажа, што лялькі раней рабілі без іголак і нажніц: «Каб жыццё было не колатым і не рэзаным». Як рабілі? Так матэрыял рвалі на кавалкі і скручвалі, як хацелі, ці як было трэба.

Карацей, кожны этап чалавечага жыцця суправаджала нейкая адмысловая лялька. Кажуць, што нават на смерць клалі ў труну нябожчыку ляльку, якая дапамагала яму знайсці дарогу на той свет. Але лялькі такія ў Стрэньках не робяць і не прапагандуюць. Нават і гаварыць пра іх не хочуць.

У Стрэньках казалі, што адна іх лялька — Спірыдон-сонцаварот — адправілася раней у сталіцу, каб дапамагаць там вялікаму, вельмі вялікаму, самаму вялікаму начальніку. Сутнасць той абрадавай лялькі такая: мужычок-Спірыдон трымае ў руках кола, «руліць», а дарунак такой лялькі азначае пажаданне, каб яе гаспадар і надалей у жыцці «руліў» і не меў вострых вуглоў. Будзе нейкая бяда ў гаспадара лялькі, дык ён пакруціць тое кола на Спірыдоне, і бяда мінецца (для яго, канечне, мінецца, не для астатніх, тых, каторыя не маюць пад рукамі ці ў руках усялякіх «спірыдонаў» магічных).

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Зараз майстры Цэнтра рамёстваў у Стрэньках працуюць, дарэчы, над важным заказам: вырабляюць 20 адмысловых лялек з лёну, якія паедуць затым у Японію! На чэмпіянат па самба і каратэ. На лялькі традыцыйных форм апрануць потым кімано.

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

У Цэнтры рамёстваў захоўваюць і народныя традыцыі, абрады розныя.

Дырэктар Цэнтра Валянціна Кіпценка распавяла нам, як жаніхі і нявесты іх прыходзяць на вяселле сюды, каб зрабіць сваімі рукамі ляльку-неразлучніцу, ці паспрабаваць прасці-ткаць.

Паслугі тыя (сватанне, выкуп нявесты, вяселлі) карыстаюцца попытам. Як і мясцовыя прыгожыя дзяўчаты, за якімі едуць жаніхі нават з іншых краін. Майстры Цэнтра рамёстваў кажуць, што вельмі любяць да іх немцы прыязджаць, каб паўдзельнічаць у абрадах розных.

Вось прыехала неяк дэлегацыя немцаў. Для іх зладзілі абрад выкупу нявесты. Прычым жаніхом быў немец, а нявестай — мясцовая кабета. Дык немец той гуляў-гуляў у выкуп, ды і закахаўся па-сапраўднаму ў несапраўдную нявесту! Кажа — я цябе люблю, так і так, паехалі са мной у Германію. Тая кажа — адчапіся, у мяне двое дзяцей, а той — нічога страшнага, і з дзецьмі вазьму цябе! Ледзь адчапілася, гавораць мясцовыя, так упадабаў яе немец.

«Яны ж вось не разумеюць, што гэта несур'ёзна!», — заўважыў са смехам майстра Цэнтра рамёстваў. А іншы немец, дарэчы, вось так паўдзельнічаў у абрадзе выкупу нявесты — і таксама закахаўся ў маладую незамужнюю прыгожую дзяўчыну. І ўсё! Едзе зараз тая ў Германію, выходзіць замуж.

Пра жыццё. Коратка. Жыццё ў вёсцы зараз такое (па размове з мясцовымі) — горш і горш. Наведаюць Стрэнькі дэпутаты і дэлегаты розныя — а дарогі як былі разбітыя, так і засталіся.

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Паша для хатніх кароў і коней усё змяншаецца і змяшчаецца ў плошчы. «Робяць немагчымымі ўмовы, каб чалавек утрымліваў дома карову ці каня! Пасвіць няма дзе! Водзіш таго каня ці карову па латках — прыходзіць жывёла галодная дахаты. Каб мы не трымалі сваіх кароў, а куплялі крамнае мяса і малако — усе для гэтага робяць!», — з горыччу апавядае мясцовы жыхар.

Па яго словах, «дурдом» зрабілі ў вёсцы з дровамі. «Ці магчыма такое, што жывём мы сярод лясоў — а дроў не можам набыць? Вось я маю грошы — а дроў не магу набыць сабе, таму што «не паложана» больш нормы, якая — адзін воз на сям'ю. Гэтага не хопіць на зіму, а што рабіць, хто прыдумаў такія дурныя законы для нас?», — пытаецца ў нас вясковец.

Мы не прыдумвалі. А той, хто прыдумаў — я не ведаю, чым ён думаў.

Завіталі мы ў госці да Тамары Кучаравай. Жанчына трыццаць гадоў, пакуль не пайшла на пенсію, несла культуру ў народ — працавала ў бібліятэцы і клубе. Яна ведае і з задавальненнем выконвае народныя песні, аж каты заслухаліся!

А вось і асобна каты (як жа без катоў можа быць артыкул), узіраюцца ў печ, абед, напэўна, чакаюць.

Дома сумна. Падарожжа сямнаццатае. Стрэнькі

Тамара Васільеўна прыгожа і самааддана спявала, мы з катамі зачаравана слухалі вечныя гісторыі пра каханне і растанне, аж пакуль ледзь не спазніліся на транспарт. Але муж Тамары Васільеўны, бачачы наш намер пакінуць гасцінны дом і спробы развітацца па-хуткаму, пажартаваў: «Усё, як пачала спяваць — зараз вы яе не спыніце!».

Але песня абарвалася. Каты засталіся ля печы, а мы пасунуліся на шашу. Але неяк вернемся. Калі, канечне, у мяшочкі нашых лялек-падарожніц насыпалі роднай зямлі.



Алена ГЕРМАНОВІЧ

←Дайджесты. Анонсы. Даты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика