Жыццё пасля раку: "Сваю шпітальную эпапею лічу своеасаблівым трамплінам у дарослае жыццё"
За працяглую шпітальную падтрымку і далейшую рэабілітацыю Арцём найперш удзячны сваёй маці - Ірыне Фрэнкель. Пры канцы 1980-х яна таксама перамагла анкалагічную хваробу. У 1996 годзе Ірына далучылася да руху "Беларускай асацыяцыі маладых хрысціянскіх жанчын" і некалькі апошніх гадоў дапамагае не адчайвацца іншым людзям, хворым на рак. Выступае трэнерам па актуальных тэмах, сярод якіх - прафілактыка раку малочнай залозы, а таксама кіруе праектам "Развіццё сферы паслугаў сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі для анкапацыентаў". Дзеля гэтага ў Смаргоні рэалізуецца сістэма псіхолага-сацыяльнай дапамогі - з прыцягненнем прафесійных псіхолагаў, псіхіятраў, анколагаў і саміх тых людзей, якія балансавалі на мяжы жыцця і смерці. Наступны крок - арганізацыя групаў самадапамогі з ліку анкапацыентаў і іхніх блізкіх. Смаргонскі досвед ужо рэкамэндаваны для пераймання ў іншых рэгіёнах Беларусі.
Чытайце таксама:
Жыццё пасля раку: "Я мусіў памерці тры гады таму"
Жыццё пасля раку: "Каханне - гэта лекі, лепшых за якія яшчэ не прыдумала медыцына"