Ваша "Рэгіянальная газета" − з найлепшых у Беларусі

Источник материала:  

Ганаровае другое месца ў намінацыі “Лепшая рэгіянальная газета года” атрымала “Рэгіянальная газета”.

Уручэнне дыпломаў адбылося ў суботу, 26 кастрычніка.

Газета нашага рэгіёна саступіла толькі выданню “Інтэкс-прэс”, якое піша пра Баранавічы.

Яшчэ адну перамогу газета атрымала ў намінацыі “Лепшы тлумачальны артыкул” за тэкст і інфаграфіку Зоі Хруцкай “Цяпло і святло пачнуць здабываць з гною”, надрукаваны летась 23 сакавіка.

Арганізатары і журы конкурсу − беларуская Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя масмедыі” і польскі офіс Таварыства Лакальных газет.

Аддзел інфармацыі.

←Православные и католики сегодня поминают усопших

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика