Дзе ў Гродне святкаваць Хэлоўін?

Источник материала:  
29.10.2013 15:25 — Новости Общества

"Твой стыль" вырашыў даведацца, дзе ў Гродне можна адзначыць Хэлоўін, акрамя як напіўшыся ў начным клубе.

Хэлоўін у Тэатры лялек

Акрамя спектакля "Вій. Страшная помста" па матывах твораў Гогаля, 31 кастрычніка Тэатр лялек здзівіць гледачоў афіцыянтамі-вампірамі ды прафесійным грымам для ўдзельнікаў свята. Таксама адбудзецца конкурс на лепшы касцюм. Аўтары самых крэатыўнах строяў сярод іншых прызоў атрымаюць у падарунак квіткі на спектаклі. Пачатак у 22.00. Кошт квітка - 100 тысяч рублёў.

Праўда, наколькі нам вядома, квіткоў у касах тэатра ўжо не знайсці. Таму, каб патрапіць на гэты Хэлоўін, трэба будзе вельмі пастарацца.

Хэлоўін у антыкафэ "Жывы час"

Першае гарадзенскае антыкафэ заклікае прыходзіць да іх у госці 31 кастрычніка ў 20.00. Падрабязнасцей не паведамляюць, але, паміж сюпрызамі і конкурсамі, цалкам можа з'явіцца магчымасць палятаць на мятле, або ператварыцца ў пачвару. Білеты раяць набываць загадзя.

Хэлоўін у краме-клубе "Кубік"

Настольны Хэлоўін арганізуем крама настолак "Кубік". Піць кроў, танчыць ды ўдзельнічаць у пошлых конкурсах ніхто не будзе, бо і месца на гэта ў краме проста фізічна не хопіць. Затое госці змогуць пазнаёміцца з настольнымі гульнямі, дзе галоўнымі героямі з'яўляюцца міліцыя і не вельмі хадзячыя мерцвякі.

"Кубік" запрашае 31 кастрычніка, з 17.00 да 21.00. Акрамя зомбі-гульнятэкі, будуць таксама зніжкі на пакупку гульняў зомбі-тэматыкі. Уваход 20.000 рублёў.

Хэлоўін у бары "Лондан"

Лонданцы святкуюць 1 лістапада. На ўчорашні вечар заставаліся вольным яшчэ восем месцаў за столікам і сем ля бара. Наведнікам абяцаюць атмасфернае свята ад каманды аніматараў, стылізаваную залу, фірмовы кактэйл у падарунак і апдачынак ажно да 04.00. Уваход на паці каштуе 100.000 рублёў, даведацца пра наяўнасць вольных месцаў можна па тэл. +375 44 554 44 94

Хэлоўін у "Кронан Парк Гатэль"

У Пышках пачалі святкаваць ужо 28 кастрычніка. Наведнікаў чакаюць адмысловы інтэр'ер, кінапрагляды, гаданні ды падарункі для дзяцей. А ў апошні дзень святкавання, 31 кастрычніка, усе жадаючыя атрымаюць аперытыў у падарунак і змогуць "прымерыць" на сябе аквагрым. Заказаць столік: 73 98 00, +375 29 360 00 50.

Хэлоўін па-хіпстарску

Усё ў наш час стала з ног на галаву, таму самым незвычайным і арыгінальным спосабам адсвяткаваць Хэлоўін можа стаць... наведванне могілак. Перачытайце "Дзядоў" Міцкевіча, купіце білет на супер-спектакль "Дзяды" ў Мінску на наступны месяц, з'ездзіце ў сваю вёску і пастаўце знічкі на могілках. Бо Хэлоўін з тыквамі і шкілетамі - даўно ўжо не модна.

←Молодой семье предлагают выжить на 1,7 млн рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика