Побач з вілейскім прафесійна-тэхнічным каледжам з’явіўся новы слуп-указальнік
28.10.2013
—
Новости Общества
![](http://www.21.by/pub/news/2013/10/1382949963024575.jpg)
Яго ўсталявалі навучэнцы каледжа разам з дырэктарам Ігарам Кіцікавым у сераду, 23 кастрычніка, насупраць другога навучальнага корпуса каледжа.
Ідэя ўсталяваць такі ўказальнік з’явілася ў дырэктара каледжа Ігара Кіцікава, калі ён быў у камандзіроўцы ў Прыбалтыцы ды Еўропе. Там яны паўсюль.
А зрабілі яго майстры-сталяры каледжа. Спачатку яны распрацавалі мадэль слупа, а потым за некалькі дзён яго вырабілі.
Святлана МАЦУКЕВІЧ, педагог-арганізатар каледжа.
Фота Святланы МАЦУКЕВІЧ.