Экспрэс-апытанне:Ці патрэбныя ў горадзе таксафоны?
![](http://www.21.by/pub/news/2013/10/1382880482118680.jpg)
Экспрэс-апытанне ў Маладзечне і Мядзеле
Вольга Хоміч, рэдактар сайта:
− Апошні раз карысталася тэлефонам-аўтаматам яшчэ ў школе, але гэта не значыць, што з вуліц іх трэба прыбраць. Раптам давядзецца міліцыю ці хуткую выклікаць, а мабільніка пад рукамі няма. Вось толькі таксафоны добра было б шумаізаляцыяй абсталяваць, а то калі і захочаш пагутарыць з кім, то наўрад ці пачуеш.
Марыя Кулік, школьніца:
− Таксафоны? Гэта такія сіненькія тэлефончыкі? Ніколі імі не карысталася. І не ведаю, для чаго яны патрэбныя!
Ніна Чарнакальская, перакладчыца:
− Сама я таксафонамі ніколі не карысталася. Але перыядычна бачу, як людзі ў горадзе размаўляюць па тэлефонах-аўтаматах. Значыць, некаму яны патрэбныя.
Анастасія Шыраева, супрацоўніца бібліятэкі, Мядзел
– Мяркую, што таксафоны ў горадзе патрэбныя. Розныя сітуацыя могуць быць: скажам, мабільны тэлефон разрадзіцца. І ў гэты момант выручыць таксафон.
Дзіна Гецьман, банкаўскі работнік, Мядзел:
– Лічу, што яны цяпер непатрэбныя. Таму што зараз ва ўсіх мабільныя тэлефоны ёсць – рэдка ў каго іх няма.
Анастасія Чараповіч, бібліятэкарка, Мядзел.
– Я таксафонамі не карыстаюся, але лічу, што яны патрэбныя. Бывае так, што мабільнага няма пад рукой – тады таксафон выручыць.
Падрыхтавалі Наталля ТУР, Алесь ВЫСОЦКІ.