На Мядзельшчыне прайшоў конкурс выпечкі “папскіх пірожных”

Источник материала:  

Смачны пачастунак

У нядзелю, 20 кастрычніка,  у Нарацкай парафіі адзначылі Дзень памяці Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.  Сярод мерапрыемстваў быў і конкурс выпечкі “папскіх пірожных” – ̋крэмувак”, якія любіў Ян Павел ІІ.

Хаця прынеслі  гаспадыні з вёскі Нарач (Кабыльнік) розныя вырабы: ад печыва ад тартоў. Пачаставацца імі маглі ўсе ахвотныя.


– Прынялі ўдзел у конкурсе каля 20 чалавек, – паведаміла Ірына Шнітоўская. – Іх старанне ацэньвала журы, якое ведае толк у кандытарскай справе. Узнагароджанне пераможцаў адбылося ў дзвюх катэгорыях: сярод моладзі і дарослых. Прызамі адзначылі ўсіх удзельніц, а пераможцаў – асабліва. Самай юнай удзельніцай стала чацвёртакласніца Наталля Смоўж.

Падобны конкурс выпечкі прайшоў у вёсцы ўжо ў трэці раз. Нарачанцы спадзяюцца, што традыцыю правядзення гэтага конкурсу яны захаваюць.

Алесь ВЫСОЦКІ. 

Фота забяспечана Ірынай ЖАЛУБОЎСКАЙ.

←На субботнике 26 октября жители Витебска приведут в порядок городские скверы и парки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика