Прымі ўдзел у патруляванні рэк − дапамажы ласосям!
Грамадская аргагізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае валанцёраў на патруляванне рэк на сезон нерасту ласасёвых.
Што гэта за акцыя? Так, у Беларусі ёсць ласосі , а дакладней , два віды ласосевых рыб: сёмга і кумжа, якія заходзяць у нашы рэкі для нерасту. Штогод валанцёры дзяжураць на рэках, дзе нерастуюцца рыбы, каб захаваць іх . У 2012 годзе падчас патрулявання рэк пад наглядам валанцёраў аднерасціліся каля 40 асобін кумжы .
Дзе пройдзе акцыя? Астравецкі раён, Гродзенская вобласць.
Калі? Канец кастрычніка - сярэдзіна снежня2013 г.
Для чаго? Сёмга і кумжа рэдкія віды рыб у нашых рэках, толькі некалькі дзясяткаў рыб пераадольваюць шлях з Балтыйскага мора (а гэта500 км!), каб працягнуць свой род . Але на доўгім шляху ў нястомных падарожнікаў шмат перашкод, галоўная з якіх − чалавек. Браканьерская здабыча ўнікальных рыб ўсё яшчэ пагражае захаванню кумжы і сёмгі ў Беларусі. Валанцёры патрулююць ракі і павышаюць шанцы рыбы на паспяховы нераст.
Як арганізаваны быт валанцёраў? Падчас дзяжурства валанцёры максімальна праводзяць час на рэках, у тым ліку начуюць у палатках. Магчымы адпачынак у простым сельскім доме з мінімальнымі выгодамі. Праезд да месцаў патрулявання на транспарце арганізатараў ці самастойна (вітаецца). Пажадана ехаць мінімум на 2-3 дні. Выдаткі на праезд ад месца жыхарства і асабісты транспарт не кампенсуюцца. У час патрулявання магчыма простае харчаванне (у тым ліку рыхтуецца ўдзельнікамі ).
Чаго чакаць пад час патрулявання?
Дзяжурства каля рэк, удзел у выездах і абследаванне дробных рэк. Патруляванне ў любы час сутак і надвор'е, у тым ліку і ў начны час. Удзел у мерапрыемствах, арганізаваных для папулярызацыі захавання кумжы і сёмгі ў Беларусі, сустрэчы з жыхарамі рэгіёну. Дзіўная прырода, новыя веды і ўражанні, выдатная кампанія аднадумцаў.
Асабісты ўклад у захаванне ласосяў ў Беларусі.
Што трэба для ўдзелу? Адпаведнае адзенне і абутак, якія дазваляюць знаходзіцца доўгі час на вуліцы (у лесе) у лістападзе − снежні. Важна памятаць, што абутак і адзенне лёгка становіцца мокрай, а тэмпература можа быць і адмоўная. Змена адзення, турыстычны дыванок,спальны мяшок (прыдатны для халоднага сезона з адмоўнымі тэмпературамі),асабісты посуд і сродкі гігіены,ліхтарык і пажадана тэрмас,пашпарт і квітанцыю аб аплаце дзяржпошліны за знаходжанне ў пагранзоне (20 000 руб, сапраўдная год), выплачваецца ў аддзяленнях Беларусбанка, плацёж здзяйсняецца на рахункі бюджэту. Прызначэнне плацяжу: дзяржпошліна за здзяйсненне юрыдычна значных дзеянняў з фізічных асоб за знаходжанне ў пагранзоне).
Як прыняць удзел? Проста запоўніце форму ўдзельніка на сайце www.ptushki.org альбо паведаміце гэтую інфармацыю па тэлефонах: 8-017-263-06-13 , 8-029-384-61-22 (можна атрымаць кансультацыі )
Паводле сайта www.ptushki.org
Чытаць па тэме:
http://www.rh.by/by/241/10/7343/