Заўтра ў маладзечанскім парку валанцёры высадзяць алею да 75-годдзя Мінскай вобласці
24.10.2013
—
Новости Общества
![](http://www.21.by/pub/news/2013/10/1382615041911216.jpg)
Мерапрыемства пачнецца ў 14.00 у гарадскім парку імя Перамогі.
Сярод запрошаных валанцёраў – сям’я з Маладзечна, у якой нарадзілася 1000-е дзіця гэтага года, ветэраны, шматдзетныя сем’і і тыя, у якіх выхоўваюцца прыёмныя дзеці, ды іншыя.
Яны ўсталююць памятны знак да 75-годдзя Мінскай вобласці.
Як расказала намесніца дырэктара па арганізацыі масавай работы маладзечанскага Палаца культуры Галіна Акулёнак, алея будзе ліпавая. Аднак сярод ліп будзе і дуб – “дрэва міру, сяброўства і згоды”. Так яго назавуць удзельнікі.
Настасся РОЎДА.
Фота Ігара ДЗЕМЯНКОВА.