Гродзенка стала ахвярай шлюбнага аферыста, якому перавяла 10 тысяч долараў
Спакусілася магчымасцю жыць у Амерыцы з генералам - у выніку стала ахвярай шлюбнага аферыста. Сусветнае павуцінне стала полем для дзейнасці інтэрнэт-махляра.
Мужчына спампаваў з інтэрнэту і выклаў у сацыяльнах сетках фотаздымак ваеннага ў генеральскіх пагонах. На прывабную прапанову пазнаёміцца станоўча адрэагавала 52-гадовая гродзенка. Для таго, каб сустрэцца з мужчынам сваіх мараў на яго тэрыторыі, у Амерыцы, жанчына адправіла электронным пераводам амаль 10 тысяч долараў. Відавочна, грошы дайшлі паспяхова, бо мужчына на сувязь больш не выйшаў.
Па факце махлярства ўзбуджана крымінальная справа. Ёсць версія, што інтэрнэт-зламыснік дзейнічаў з краін бліжняга замежжа: Расіі або Украіны. Верагоднасць таго, што мужчыну ўдасца знайсці невялікая. Больш складана, нават калі ўдасца вызначыць месцазнаходжанне шлюбнага аферыста, прыцягнуць яго да адказнасці па факце махлярства.
Посмотреть видео (файл 3.7 МБ будет загружен на ваше устройство)