"Забаўлянкі для Янкі": у Віцебску навучаць выхоўваць дзяцей па-беларуску

Источник материала:  
24.10.2013 12:03 — Новости Общества


"Беларуская традыцыйная культура мае багатую спадчыну ў галіне этнапедагогікі. Аднак, на жаль, многія бацькі не маюць магчымасці скарыстацца гэтым багаццем, бо нават родную мову ў Віцебску не надта часта пачуеш. У большасці беларускіх сем'яў і навучальных устаноў наўпрост адсутнічаюць традыцыі выхавання на аснове народнай педагогікі. Таму арганізатары праекта "Забаўлянкі для Янкі" - студэнцкае этнаграфічнае таварыства "Поўнач" і гурт "Паўночная Сухадроўка", абралі для вашых дзетак лепшае ад беларускай традыцыі. Разам з бацькамі мы развучым беларускія калыханкі, забаўлянкі і гульні для гарманічнага развіцця малечы", - распавяла TUT.BY прадстаўніца праекта Святлана Чакушка.

У межах праекта пройдуць адмысловыя майстар-класы, на якія запрашаюць прыходзіць разам з дзеткамі. Гэта будзе выраб лялек, выцінанка, батлейка, семінар па радзінна-хрэсьбіннай абраднасці і іншыя цікавыя імпрэзы.

Першы занятак адбудзецца 27 кастрычніка а 12-й у выставачнай зале культурна-гістарычнага комплекса "Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна" (вуліца Чайкоўскага, 3). Прафесійны кансультант навучыць маладых мамачак правільнаму нашэнню слінга. Тут жа пройдзе і ўласна прэзентацыя праекта "Забаўлянкі для Янкі".

Праект ладзіцца пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" і культурнай прасторы vitebsk4.me. Уваход на мерапрыемствы - вольны. Сачыць за анонсамі падзей праекта зручна праз суполку vk.com/zabaulanki. Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 33 380-81-25 (Ганна), +375 29 115-76-25 (Святлана).

←РУП "Белпочта" удостоено сертификата Всемирного почтового союза

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика