Жыхары аварыйнага будынку судзяцца з гарвыканкамам
23.10.2013 18:16
—
Новости Общества
Самадурства і беззаконне - гэтак назвалі дзеянні берасцейскіх уладаў жыхары вуліцы Астроўскага. Чыноўнікі падпісалі інвестыцыйную дамову з прыватнай арганізацыяй на будаўніцтва новага дому.
Але без абмеркавання з жыхарамі старога будынку. Цяпер у іх адбіраюць кватэры ды перасяляюць на ўскраіну. Людзі не пагаджаюцца. Сёння ў судзе прайшлі папярэднія слуханні ў гэтай справе.
Посмотреть видео (файл 5 МБ будет загружен на ваше устройство)
Валянціна выкладае ў берасцейскім музычным каледжы. Яна ніколі не думала, што жыццё можа ператварыцца ў бясконцыя судовыя працэсы. Адзіная віна жанчыны - яна жыве ў цэнтры гораду, па адрасе Астроўскага 10. У доме, які замінае супольным справам чыноўнікаў і бізнесоўцаў.