Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “БрамаМар” пачаўся!
Творчая лабараторыя “Крытык” (Інстытут журналістыкі БДУ, кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі) трэці год распачынае рэспубліканскі літаратурны конкурст для студэнтаў “БрамаМар”.
“БрамаМар” з’явілася на журфаку ў 2010-2011 навучальным годзе. Спаборніцтва задумвалася як студэнцкі праэкт для студэнтаў. Мы лічым, што першы сезон прайшоў даволі прадуктыўна, бо ўдзельнікамі конкурсу сталі каля 160 студэнтаў з 14 беларускіх ВНУ. А ў якасці адукатараў і журы выступілі Л. Рублеўская, Г. Багданава (проза), П. Васючэнка, Я. Конеў (драматургія), І. Шаўлякова, М. Аляшкевіч (крытыка), Ю. Цімафеева, К. Маціеўская (пераклад). У 2013 годзе БрамаМар выйграў конкурс студэнцкіх грантаў БДУ.
Задачы конкурса:
- Стварыць магчымасці творчай самарэалізацыі для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў краіны;
- Спрыяць фарміраванню творчага асяроддзя ў БДУ і іншых беларускіх ВНУ;
- Узбагаціць культурнае жыццё студэнцкага асяроддзя, забяспечыць плённую арганізацыю вольнага часу;
- Гарманізаваць асобу праз мастацкую камунікацыю;
- Усталяваць міжуніверсітэцкія творчыя кантакты;
- Далучыць студэнтаў да найноўшых тэхнік стварэння і прэзентацыі мастацкага тэксту падчас майстар-класаў, творчых вечарын;
- Уводзіць маладых творцаў у камунікацыйную прастору сучаснага літаратурнага працэсу праз арганізацыю супрацоўніцтва студэнтаў з літаратурна-мастацкімі выданнямі;
- Выпрацаваць эстэтычны густ і навыкі крытычнага ўспрымання мастацкіх тэкстаў (у тым ліку ўласных).
Конкурс пройдзе наступным чынам:
У першым туры мы чакаем творы па намінацыях:
- Паэзія
- Проза
- Драматургія
- Крытыка
- Творы для дзяцей
- Пераклад
- Белетрыстыка
Пакуль журы падводзіць вынікі першага тура, ладзяцца творчыя сустрэчы, майстар-класы, літаратурная вучоба з сябрамі журы.
Падчас другога туру фіналісты атрымаюць літаратурныя заданні бліжэй пазнаёмяцца адно з адным ды з арганізатарамі конкурсу.У другі тур праходзяць 20 фіналістаў, якія атрымліваюць адмысловае заданне. Па выніках гэтага задання адбіраецца пераможца – “гран-пры” конкурса. Будзем піць гарбату, смяяцца, спрачацца, вучыцца... Бо ў госці да “Брамы Мара” ізноў завітаюць з майстар-класамі самыя вяршкі беларускай інтэлігенцыі з майстар-класамі, на якіх будуць разбірацца працы кожнага фіналіста. . Фіналісты і пераможцы рэспубліканскага літаратурнага канкурса “БамаМар-юні” атрымаюць магчымасць надрукавацца ў часопісе “Маладосць” і газеце “Літаратура і Мастацтва”. Нарэшце, фінальная імпрэза замацуе сяброўства, павесяліць ад душы, дасць канкурсантам магчымасць пагутарыць з адукатарамі ў нефармальных умовах. Фіналісты атрымаюць узнагароды. Адмысловы дэвіз конкурса “БрамаМар – першы крок да мары”.
Журы конкурса сярод студэнтаў узначальвае дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда” Алесь Карлюкевіч.
Нашыя інфармацыйныя спонсары: рэдакцыйна-выдавецкая установа “Выдавецкі дом “Звязда” ( газеты “Звязда” і “Ліатаратура і Мастацтва”, часопісы “Маладосць і “Нёман”), часопіс “Вясёлка”, Інстытут журналістыкі БДУ.
Патрабаванні да афармлення творчых прац:
Працы прадстаўляюцца на конкурс у электронным фармаце ў графічным рэдактары Wоrd. Патрабаванні да афармлення тэкстаў: гарнітура Times New Roman, кегль 14 пт, інтэрвал адзінарны, усе палі - 2 см.
Адсылаць на адрас: bramamar2013@gmail.com з 15 кастрычніка да 15 снежня 2013 года.
На самай першай старонцы (можна зрабіць і ў асобным файле) удзельнік павінен пазначыць:
1. Імя і прозвішча
2. Намінацыю
3. Навучальную ўстанову, факультэт і спецыяльнасць
4. Узрост
5. Назву працы (ці ўсіх прац), якія дасылаюцца на конкурс
6. Па жаданні можна размясціць кароткую біяграфію і фота.
Да разгляду ў намінацыях прымаюцца тэксты аб’ёмам не болей за: “Проза” – 15 тыс. сімвалаў без прабелаў; “Паэзія” – 3,5 тыс. сімвалаў; “Крытыка” – 7 тыс. сімвалаў; “Драматургія” – 10 тыс. сімвалаў (дадатковая ўмова намінацыі: будуць прынятыя толькі аднаактовыя п’есы). Тэксты намінацыі “Творы для дзяцей” могуць быць прадстаўлены ў любым з азначаных жанраў; аб’ём тэксту вызначаецца жанрам і лімітуецца прыведзенымі вышэй лічбамі ( “Проза” – 15 тыс. сімвалаў, “Паэзія” – 3,5 тыс сімвалаў), “Пераклад” - 15 тыс сімвалаў, “Белетрыстака” – 15 тыс сімвалаў.
Узор:
Максім Багдановіч
Намінацыя “Паэзія”
Пецярбургскі ўніверсітэт, філалагічны факультэт
19 гадоў
Верш: “У вёсцы”
Арганізатары студэнцкага праэкта
• Марына Елістратава–аўтар праекта “БрамаМар–2013’14”, арганізатар конкурсных майстар-класаў, студэнтка 4 курса факультэта журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ.
• Віялета Рычага – арт-мэнэджэр праекта “БрамаМар”, студэнтка 4 курса Інстытута журналістыкі БДУ.
• Паліна Піткевіч – аўтар праекта, рэдактар студэнцкай газеты “Перья: журфак литературный” (з 2012 г.), студэнтка 3 курса факультэта журналістыкі.
• Ганна Дусь – аўтар праекта, адказны сакратар студэнцкай газеты “Перья: журфак литературный”, удзельнік каманды па прэзентацыі газеты “Перья” на выставе “СМІ Беларусі” (2012, 2013гг.), студэнтка 3 курса факультэта журналістыкі.
• Юлія Ваўчок – аўтар праекта, адміністратар сеціўных суполак конкурса, студэнтка 4 курса факультэта журналістыкі.
• Вікторыя Аскера– каардынатар працы са СМІ. Працуе рэдактарам культурных праграм на тэлеканале “Беларусь 3”, студэнтка 4 курса факультэта журналістыкі.
• Уладзімір Капцаў – куратар праекта, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ .
Сайт: www.culture.bsu.by
Суполка “Укантакце”, дзе можна задаць усе пытанні,: http://vk.com/bramamar
Марына Елістратава, аўтар праекта – 80293128445
e-mail marisha-elistratova@yandex.by