Кампанія «Будзьма беларусамі!» распачынае новы праект — «Магічная Мапа»

Источник материала:  
22.10.2013 19:34 — Новости Общества


Кампанія «Будзьма беларусамі!» распачынае новы праект — «Магічная Мапа»Кампанія «Будзьма беларусамі!» распачынае новы праект — «Магічная Мапа». Аўтары праекту з дапамогай беларусаў паспрабуюць скласці такія мапы беларускіх гарадоў, каб была зразумела іх душа.

«Душа горада — гэта мясціны з адмысловай энергетыкай і гісторыяй, а то і містыкай. Яны часцей не навідавоку: схаваныя на гарадскіх ўскрайках, у прамзонах, «спальных» кварталах, а калі і заўважныя, то «нераскрытыя», недаацэненыя большасцю. Але менавіта такія мясціны, прыватныя гарадскія таямніцы ствараюць адметнасць горада і робяць жыхароў Мінска — мінчанамі, Гомеля — гамельчукамі, Барысава — барысаўцамі», — адзначаюць у «Будзьма».

Па словах аўтара ідэі праекта, вядомага мастака Міхала Анемпадыстава, «магічныя мясціны звычайна не маюць ніякіх ахоўных статусаў і няўхільна знікаюць з мапы горада і з нашага жыцця. У выніку, мы бяднеем — кожны паасобку і ўсе разам. Бяднее нашая культура і гісторыя. Горад і мы самі пакрысе губляем свой твар, сваю адметнасць, памяць».

Сутнасць праекта: з існуючых адасобленых «пазлаў»-мясцінаў беларускіх гарадоў старыць агульную, актуальную калектыўную гарадскую гісторыю Беларусі.

Пачынаецца праект з Мінска. У адмысловых інтэрв'ю асобы, вядомыя ў сваіх сферах, падзеляцца сваімі «магічнымі» мясцінамі. Ілюструе магічную мапу музыка і мастак Андрусь Такінданг. Дызайнер Анатоль Лазар (студыя «Адліга») прыдумаў адмысловае лога.

«Горад — прастора супольная. І магічная мапа павінна стварацца супольна. Таму прапаноўваем стаць удзельнікам праекта ўсім, хто хоча падзяліцца сваімі таямнічымі ведамі», — адзначаюць аўтары праекту.

Дасылайце на адрас razam@budzma.org (з пазнакай у тэме ліста «Магічная Мапа») спіс сваіх магічных месцаў (не больш за тры), тых месцаў, якія маюць сваю «гісторыю» і патэнцыйна будуць цікавыя для іншых жыхароў горада. Дасылайце пералік разам з кароткім тлумачэннем: чаму гэтае месца для вас дорагое, альбо чаму вы лічыце яго магічным, адметным. Калі вы малюеце самі, дасылайце і свае малюнкі!



←БКК надеется на восстановление калийного рынка до конца года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика