“Неасакрацікі” перамаглі ў раённым турніры знаўцаў
22.10.2013
—
Новости Общества
У суботу, 19 кастрычніка, прайшоў раённы турнір знаўцаў “Інтэлектуальная восень-2013” сярод каманд малодшай узроставай групы.
Вучні шостых-восьмых класаў гулялі ў “Што?Дзе?Калі?”. У турніры прынялі ўдзел дзесяць каманд.
– Гульня праводзілася ў тры туры, у кожнымі было па 15 пытанняў, – паведаміла намеснік дырэктара Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Наталля Рыжэвіч. – Упэўнена перамагла каманда “Неасакрацікі” сярэдняй школы №3 Вiлейкі. Яна лідзіравала падчас усёй гульні.
Другое месца заваявала каманда “Фенікс” з Вілейскай гімназіі №2. А трэцяе – на рахунку прадстаўнікоў Нароцкай сярэдняй школы – каманда “Бумеранг”.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Калаж "РГ"