У гімназіі №3 гучалі французскія песні

Источник материала:  

21 кастрычніка дэлегацыя з французскага горада Гап завітала ў гімназію №3, каб пазнаёміць вучняў і настаўнікаў з самымі папулярнымі песнямі Францыі і пагутарыць аб магчымым супрацоўніцтве.  

− Такая праграма існуе ў нашым горадзе ўжо не адзін год, з нашай культурніцкай місіяй мы ўжо наведалі Балгарыю, Польшчу, Румынію, а вось цяпер завіталі і ў Беларусь, − распавядае Жан Ашэры, кіраўнік французскай дэлегацыі.

Ці падабаецца вам у Беларусі?

− Я ўжо быў у Беларусі, таму не магу сказаць, што для мяне гэта новая краіна, але тое, што Беларусь − краіна экстраардынарная, дакладна. А яшчэ нас не перастаюць здзіўляць беларускія вёскі. Аднапавярховыя, драўляныя, маленькія домікі. Мы такога ў Францыі не бачылі.

− Як трапілі менавіта ў Маладзечна?

− Мы супрацоўнічаем з Беларускім дзяржаўным ўніверсітэтам. Каардынатар праекта з названай навучальнай установы прапанавала нам ваш горад для візіту, мы пагадзіліся і не на хвіліну не пашкадавалі аб гэтым. Нас тут вельмі цёпла сустрэлі. 

− Ці азначае ваш прыезд тое, што і вы гатовыя сустракаць у Гапе дэлегацыю з Беларусі?

− А чаму б і не? Мы будзем вельмі рады таму, калі наш праект аб’яднае Беларусь і Францыю. Такія праграмы неабходныя ў сучасным свеце. Мова музыкі – універсальная. Размаўляючы на мове музыкі, можна зразумець адно аднаго без перакладчыка. Мы ўжо прымалі ў сябе дэлегацыі з Польшчы і Румыніі. Таму, мяркую, што і Беларусь не стане выключэннем. А каб вы ведалі, колькі такіх сустрэч заканчваюцца інтэрнацыянальнымі шлюбамі!



Наталля ТУР.

Фота Наталлі ТУР.

 

←Погода в Беларуси в ближайшие дни улучшится

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика