Ці адгадаеце вы ўсе заданні?
Для чытачоў “РГ” мы праводзім чарговую гульню.
Адкажыце на некалькі пытанняў. Той, чый адказ будзе лепшым, атрымае падарунак: білеты ў тэатр, музычны дыск, салодкае і іншыя прызы.
Апошні дзень, калі можна даслаць адказы на пытанні гэтага нумара, − 21 кастрычніка. Можаце пісаць звычайным пісьмом: 222310, Мінская вобласць, Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68-а, “Рэгіянальная газета”. Можаце даслаць па электроннай пошце: regionnews@rh.by.
Пытанні:
1. Які акцёр Мінскага абласнога драматычнага тэатра 20 год грае Дзёмку ў п’есе “Камедыя”?
2. Як завуць дырэктара Вілейскага прафесійна-тэхнічнага каледжа?
3. Колькі на рынку каштуе сялянскае малако?
4. Як завуць маладую маму, якая сёлета нарадзіла 1000-е дзіця на Маладзечаншчыне? (глядзіце ў №41)
5. З якім лікам скончыўся матч 21 тура 6 кастрычніка Маладзечна-Орша? (глядзіце ў №41)
Аддзел інфармацыі.
Фота www.severyanka.ru.