Успенскі сабор у Віцебску, узарваны ў 1930‑я гады, маглі і не знішчыць
25 сакавіка гэтага ж года газета паведаміла пра тое, што "на шэрагу справаздачных і выбарных сходаў было выказана пажаданне рабочых аб закрыцці цэркваў і сінагог і перадачы іх памяшканняў рабочым арганізацыям. Звыш 20000 чалавек запатрабавалі закрыцця сабора, Заручайскай харальнай сінагогі і шэрагу цэркваў у мэтах выкарыстання іх пад клубы рабочых і для іншых культурных патрэб. Прэзідыум гарсавета ў мэтах выканання волі працоўных пастанавіў спыніць з 1 красавіка падачу святла і вады 19 цэрквам, сінагогам і да т. п. установам".
Амаль усе гэтыя культавыя будынкі, сярод якіх былі і цікавыя помнікі архітэктуры, чакала, на жаль, доля Успенскага сабора. Калі іх не знеслі да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, то зрабілі гэта ўжо пасля яе: неразумны знос помнікаў архітэктуры ў Віцебску працягваўся аж да канца ХХ стагоддзя.
Аркадзь Падліпскі, журналіст, віцебскі гісторык-краязнаўца