У п’яных за рулём забяруць аўтамабіль

Источник материала:  

Ад 24 кастрычніка ўступае ў сілу закон “Аб узмацненні мер адказнасці  за кіраванне транспартным сродкам  у стане алкагольнага ап’янення”.

Адна з навацый дакумента, якая выклікала найбольшыя абмеркаванні, − канфіскацыя транспартнага сродку за паўторнае на працягу года кіраванне ім у стане алкагольнага ап’янення. Канфіскоўваць транспарт будуць у тым выпадку, калі асоба непасрэдна затрыманая падчас кіравання транспартным сродкам. Каму належыць аўтамабіль па факце, не будзе мець значэння.

Пасля ўступлення ў сілу закона істотна павялічацца памеры штрафаў. Калі раней кіроўца, які сеў за руль нецвярозым, заплаціў бы ад 15 да 35 базавых велічынь, то цяпер памер штрафу будзе дасягаць 50-100 базавых.

Паводле belta.by

 

←Прогноз погоды на 18 октября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика