Выбар турыстаў — Брэсцкая крэпасць
![](http://www.21.by/pub/news/2013/10/1381957226378540.jpg)
У рэйтынгу самых цікавых месцаў Беларусі першае месца займае славутая цытадэль.
Наступныя ў спісе, па меркаванні турыстаў, — Мірскі і Нясвіжскі замкі. На чацвёртым месцы знаходзіцца Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін.
З кожным годам Беларусь становіцца для турыстаў усё больш цікавай. З афіцыйных крыніц вядома, што ў першым паўгоддзі гэтага года нашу краіну наведалі турысты са 167 краін свету. Падлік вяла Сусветная турысцкая арганізацыя, якая ўлічвае турызм як мэту паездкі, дзелавыя паездкі і прыватныя візіты. Не браліся ў разлік грамадзяне, якія прыехалі на пастаяннае месца жыхарства і з мэтай заробку. Дарэчы, у першым паўгоддзі гэтага года вялікая частка турыстаў прыехала да нас з Украіны, Расіі, Літвы, Польшчы, Малдовы, Латвіі і Германіі. На гэтыя краіны прыпадае больш за 93 працэнты наведвальнікаў Беларусі.