Тры прадстаўніцы раёна ўзнагароджаныя ордэнам Маці
15.10.2013
—
Новости Общества
11 кастрычніка ў Нясвіжы адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі пяць ці болей дзяцей.
Узнагароды шматдзетныя маці атрымалі з рук Барыса Батуры, старшыні Мінскага аблвыканкама.
Сярод узнагароджаных – тры шматдзетныя маці з нашага рэгіёна.
Гэта Наталля Пякарская, настаўніца пачатковых класаў Дубраўскай сярэдняй школы (Маладзечна), Марына Цішэвіч, дырэктар Пугачоўскага Дома культуры (Валожын), і Алеся Шэмет, прадавец прадуктаў харчавання з Маладзечна.
У іх сем’ях выхоўваецца па пяць дзяцей.
Наталля ТУР.
Фота забяспечана Марыяй САЎЧЫК.