Што значыць быць мамай?

Источник материала:  

Адказвае Таццяна Хіхіч – выхавальніца старэйшай групы ясляў-сада №2 Мядзела, мае дарослага сына.

− Быць мамай – гэта быць самым блізкім і дарагім для дзіцяці чалавекам, заўсёды разумець яго, пахваліць у патрэбную хвіліну, адчуць тое, што ён адчувае. І несці адказнасць за яго.

– А што значыць быць другой мамай для сваіх выхаванцаў?

– Здолець у садку замяніць маму, пераняць ад яе эстафету, адчуць яго так, як адчувае мама.  На бацькоўскіх сходах так кажу: “Мы павінны жыць у садку адной дружнай сям’ёй – і тады ў нас усё атрымаецца”.

Выпадковыя людзі сыходзяць з нашай прафесіі. Застаюцца толькі тыя, якія ўспрымаюць  выхаванцаў як сваіх дзяцей: любяць, вераць у іх, ганарацца іх поспехамі і разам з імі перажываюць з-за няўдач.

Так як родныя мамы даверылі нам самае дарагое, што у іх ёсць, – сваіх дзяцей, то мы павінны апраўдаць іх  давер.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота 4.bp.blogspot.com

←Как встречают новых мам. Репортаж от дверей родильного дома

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика