Гары Паганяйлу - 70! Пяць фактаў пра вядомага праваабаронцу

Источник материала:  
14.10.2013 11:20 — Новости Общества


Спецыяліст па гучных справах

Адвакат на Касцюковіччыне, суддзя на Быхаўшчыне, следчы ваеннай пракуратуры, начальнік аддзела адвакатуры міністэрства юстыцыі БССР, кіраўнік юрыдычнай кансультацыі Савецкага раёна Мінска, прэзідэнт Саюза юрыстаў Беларусі… - кароткі пераказ "творчага шляху" Гары Паганяйла да адвакацтва.

За больш за 40 гадоў працы ён займеў статус самага вядомага адваката Беларусі. Паганяйлу даводзілася дапамагаць Славаміру Адамовічу, Тамары Віннікавай, Паўлу Шарамету і Змітру Завадскаму, Міхаілу Чыгіру, Васілю Старавойтаву, Андрэю Клімаву… Адвакат зарабіў сабе імя як бескапрамісны змагар за правы сваіх падабаронных. Калі ў судзе Паганяйла - то ён будзе біцца да апошняга.

Былі і іншыя кліенты - напрыклад, на пачатку 1990-ых Паганяйла быў адвакатам міністра абароны Паўла Казлоўскага, які падаў пазоў супраць газеты "Звязда", яе журналіста Міколы Дзябёлы і кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, інтэрв'ю з якім была апублікавана ў выданні. Праўда, пасля таго, як Лукашэнка перамог на выбарах, Казлоўскі адклікаў пазоў.

А на палітычных інтэрнэт-форумах часцяком нагадваюць, што да Паганяйлы ў 1990-ыя звярталіся па дапамогу "злодзеі ў законе". Што ж, права на абарону ў судзе ёсць у кожнага грамадзяніна.

Выязны пасля забароны

Адносіны з лукашэнкаўскім рэжымам у Паганяйлы не склаліся. У 1998 годзе, праз паўгоду пасля вынясення даволі ліберальнага прысуду Шарамету і Завадскаму (умоўны тэрмін і вызваленне ў залі суда), у яго забралі беларускую адвакацкую ліцэнзію.

У тым жа годзе Паганяйла стаў намеснікам старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта - адной з двух найбуйнейшых праваабарончых арганізацый краіны. У гэтай арганізацыі юрыст застаецца дагэтуль, нейкі час спалучаўшы працу ў БХК з практыкай у Маскве.

У 2012 годзе Паганяйла трапіў у спіс невыязных з Беларусі.

Яму заявілі, што гэта нібыта адбылося на падставе… справы аб банкруцтве. Праз тры месяцы праваабаронца дамогся афіцыйных прабачэнняў ад начальніка Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Аляксея Бегуна і атрымаў даведку пра тое, што выключаны з базы невыязных.
Узорны сем'янін

Гары Паганяйла разам з жонкай падбіраюцца да залатога вяселля. У іх двое дзяцей і чацвёра ўнучак. Дачка Алена пайшла па слядах бацькі, стала юрыстам. Сямейным падрадам яна нават выдалі юрыдычны дапаможнік. А вось сын стаў тэхнаром.

←Прогноз погоды на 15 октября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика