«Спадчына Налібоцкай пушчы»

Источник материала:  
Ідэя стварыць такую арганізацыю ўзнікла не на пустым месцы: у гэтага краю і сапраўды багатыя традыцыі.

Налібоцкая шкляная гута (самая вядомая ў Рэчы Паспалітай), металургічныя і прадпрыемствы па здабычы балотнай жалезнай руды, Свержаньскі фаянсавы завод, керамічная вытворчасць у Ракаве і Івянцы… Лясныя і саматужныя промыслы, рамёствы і прамысловасць яшчэ ў пачатку ХIХ стагоддзя сфарміравалі ўнікальны для Беларусі характар рэгіёну, які, з папраўкай на маштаб, можна параўнаць з расійскім Уралам ці нямецкімі Руднымі Гарамі.  Адсюль выйшла нямала знакамітых людзей. І, нарэшце, гэта самы вялікі лясны масіў у Беларусі.

Грамадскія актывісты будуць распаўсюджваць экалагічныя веды і прапагандаваць ідэі аховы навакольнага асяроддзя пушчанскага рэгіёна. Акрамя таго, яны збіраюцца адрадзіць мясцовыя традыцыі бортнікаў, бондараў, іншых рамеснікаў. Выступаюць сябры СНП і за эканомію энергіі і энергарэсурсаў, рацыянальнае прыродакарыстанне. У ліку асноўных задач таксама і папулярызацыя экалагічнага і аграрнага турызму, ахова ўнікальнага навакольнага асяроддзя пушчанскіх лясоў, а таксама стварэнне і прасоўванне брэнду Налібоцкай пушчы.

Старшынёй «Спадчыны» абраны валожынскі прадпрымальнік Уладзімір Рубан.

Елена КЛИМОВИЧ, «БН»

←«Августовский канал должен стать центром притяжения»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика