У Мядзеле ўшаноўвалі настаўнікаў

Источник материала:  

кветкі прымае ветэран педагагічнай працы Пётр Дурэйка (на пярэднім плане)

У гарадскім Доме культуры 4 кастрычніка прайшло свята, прысвечанае Дню настаўніка. На святочнае мерапрыемства запрасілі дэлегацыі з розных навучальных устаноў, ветэранаў педагагічнай працы.

Найлепшых педагогаў адзначылі ўзнагародамі. Так, падзякі старшыня Мядзельскага райвыканкама Ілья Шацько ўручыў дырэктару цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі раёна Вользе Івановай і настаўніцы Нарацкай СШ №2 Рамуальдзе Кавалёвай.

Узнагароджаных на свяце было багата. Атрымалі педагогі граматы розных узроўняў – у тым ліку міністэрства і абласнога ўпраўлення адукацыі.

Для ўдзельнікаў гучалі песні і віншаванні маленькіх вучняў.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

←В Минске началась Белорусская транспортная неделя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика