Ксёндз Лазар: Чакаю вызвалення, бо ні ў чым не вінаваты

Источник материала:  
07.10.2013 19:04 — Новости Общества

Сваякі ксяндза Ўладзіслава Лазара атрымалі ад яго першы ліст.

Ксёндз Уладзіслаў Лазар, якога арыштавалі 4 месяцы таму, абвінаваціўшы ў пасобніцтве шпіянажу, не прызнае сябе вінаватым. Гэта вынікае з ліста, які атрымала сястра вязня Яніна Лазар:

"Напісаў, што ні ў чым не вінаваты і чакае вызваленьня", - паведаміла Свабодзе спадарыня Яніна. Паводле яе, расследаванне справы працягваецца, але ніякія падрабязнасці ёй невядомыя, бо нават адвакат не паведамляе амаль нічога. Сястра Ўладзіслава Лазара працягвае непакоіцца пра здароўе брата, які некалькі гадоў таму перанёс складаную аперацыю. "У лісце ён гэтую тэму абмінае", - кажа Яніна Лазар.

Ксёндз з Барысава Ўладзіслаў Лазар быў арыштаваны супрацоўнікамі КДБ у канцы траўня і змешчаны ў ізалятар КДБ. Толькі праз 3 месяцы з КДБ паведамілі кіраўніцтву беларускай каталіцкай царквы, што айца Ўладзіслава абвінавацілі ў перадачы грошай чалавеку, які падазраецца ў шпіянажы супроць Беларусі. Ад сваякоў ксяндза Лазара вядома, што ў жніўні расследаванне ягонай справы было працягнутае, але на які тэрмін, звестак няма.

Паводле сайту Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, на пачатку кастрычніка папа Рымскі Францішак, прымаючы з аўдыенцыяй мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, заявіў, што хоча ведаць усе падрабязнасці справы арыштаванага ксяндза Ўладзіслава Лазара і далей будзе сачыць за тым, як яна будзе вырашацца. Пры гэтым пантыфік выказаў вялікую занепакоенасць сытуацыяй вакол арыштаванага КДБ ксяндза.

Уладзіслава Лазара па-ранейшаму ўтрымліваюць у СІЗА КДБ "амерыканка". Ліставаньне з ім абмежаванае. Ягоныя прыхаджане напісалі словы падтрымкі, але адказу на свой ліст не атрымалі. Распавёў вернік з Барысава Барыс Чупрынскі:

"Мяркую, яму там даводзяць, які ён несумленны. Але мы вырашылі яго падтрымаць і напісалі яму, што ведаем, які ён насамрэч добры і сумленны чалавек. Каб ён ведаў, што мы ў гэта верым".

←В Европейских днях наблюдения за птицами приняло участие более двух тысяч белорусов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика