У цэнтральным парку Гродна на выходных адбыліся назіранні за птушкамі

Источник материала:  
07.10.2013 15:51 — Новости Общества

Арганізацыя "Ахова Птушак Бацькаўшчыны" запрасіла гарадзенцаў палічыць птушак.

Дзясяткі гарадзенцаў - у асноўным дзеці - мітусіліся з біноклямі ды падзорнымі трубамі на беразе Гараднічанкі, некалькі дарослых тлумачылі ім нешта, падмацоўваючы свае словы каляровымі буклетамі з выявамі птушак. Так арганізацыя "Ахова Птушак Бацькаўшчыны" адзначыла "Восеньскія дні назірання за птушкамі".




Кожныя першыя выходныя кастрычніка адбываецца традыцыйная агульнаеўрапейская акцыя па назіранні за птушкамі. У панядзелак дадзеныя апрацоўваюцца і арнітолагі маюць дадзеныя аб колькасным і відавым складзе перыстых. У гарадах Беларусі гэтыя функцыі выконваюць сябры АПБ.


"Акцыя з'яўляецца адначасна і навуковай і папулярызатарскай, - тлумачыць дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ Яўген Сліж, - мы хочам звярнуць увагу людзей на размаітасць птушак побач з намі, а таксама нагадаць, што яны патрабуюць аховы". У Гродне акцыя ўжо стала традыцыйнай: у першы яе дзень арнітолагі збіраюцца ў парку Жылібера, а ў другі выязджаюць экскурсіяй за горад.



"Качка-крыжанка, грак, шызы голуб, шпак, верабей, шэрая варона - вось асноўныя віды птушак, якія можна сустрэць у горадзе, - працягвае Яўген, - калі ж мы выедзем за яго межы, дык там зможам пабачыць больш за 40 відаў".



Па словах арганізатараў акцыі, дзень атрымаўся ўдалым: дзякуючы сонечнаму надвор'ю прыйшло не толькі шмат людзей, але таксама прыляцела "пакрасавацца" шмат птушак.



←Под Молодечно прошли гонки на собачьих упряжках

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика