У Нью-Ёрку ўшанавалі памяць паэткі Наталлі Арсенневай (ВІДЭА)
07.10.2013
—
Новости Общества
У Нью-Ёрку, у грамадскай зале сабора Беларускай аўтакефальнай царквы ў Брукліне, прайшла імпрэза, прысвечанай 110-й гадавіне з дня народзінаў пісьменніцы, журналістцы і грамадскай дзяячкі Наталлі Арсенневай.
З успамінамі пра Наталлю Арсенневу прамаўляў спадар Вітаўт Кіпель, дырэктар Беларускага інстытута Навукі і Мастацтва.
Аб жыццёвым шляху паэткі распавёў святар Леанід Акаловіч.
"НН" паводле прэс-службы БАЗА.