Работнікаў культуры скароцяць на чвэрць
02.10.2013 15:32
—
Новости Общества
Калегія Міністэрства культуры прыняла рашэнне № 189 ад 25 верасня 2013 года правесці скарачэнне колькасці работнікаў устаноў культуры.
Згодна з дакументам, Інстытуту беларускай культуры прапануецца скараціць 30% супрацоўнікаў, Літаратурным музеям Янкі Купалы і Якуба Коласа - па 25% супрацоўнікаў, Нацыянальнаму мастацкаму музею - 5%.
Астатнім падначаленым Мінкульту ўстановам (за выключэннем прафесарска-выкладчыцкага складу) - на 20%.
Не падпадаюць пад скарачэнне Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.