Дом Лукашэнкі ў Александрыі аддаюць "Дыпсервісу"

Источник материала:  
02.10.2013 15:45 — Новости Общества

Ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь мае перайсці будынак, які знаходзіцца па адрасе: вул. Крынічная (Родниковая), д. 10 у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.



Дом ацэнены ў 450 090 478 рублёў - гэта амаль 50 тысяч долараў.

Дом будзе замацаваны за Галоўнай управай абслугоўвання дыпламатычнага корпусу і афіцыйных дэлегацый - "Дыпсервіс".

Адпаведную пастанову № 851 прыняў Савет Міністраў 27 верасня 2013 года.



У вёсцы Александрыя жыла да Другой сусветнай вайны маці Аляксандра Лукашэнкі. Пасля вайны яна ўладкавалася на Аршанскі ільнокамбінат. Нарадзіўшы сына, вярнулася ў вёску і стала працаваць даяркай на ферме.

←Палата представителей приняла поправки по вопросам деятельности партий и общественных организаций

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика