На ўнікальны барочны гадзіннік у Пінску паставілі новы цыферблат

Источник материала:  
01.10.2013 12:33 — Новости Общества

Новы цыферблат прымацавалі ў панядзелак да галоўнага гарадскога гадзінніка.



Гадзіннік размешчаны на старажытным будынку музея Беларускага Палесся. Проставугольную канструкцыю зрабілі ў Мінску з сучасных матэрыялаў, на якія мала ўплывае агрэсіўная гарадская атмасфера. А вось дызайн новага цыферблата выклікаў нараканні ў спецыялістаў. Яны спрабавалі давесці заказчыкам, што на будынку, узведзеным ў стылі барока, павінны выкарыстоўвацца акруглыя формы.



Аднак да іх парадаў не прыслухаліся. Магчыма, зрабілі гэта для захавання традыцыі: стары цыферблат, зроблены ў 60-я гады мінулага стагоддзя, быў таксама проставугольным. Дарэчы, у так званых Пінскіх курантах усталяваны старажытны механічны механізм, які заводзіцца ўручную. Падобных гадзіннікаў у Беларусі набярэцца ня больш за паўтузіна.

←В переходе метро на станции метро «Академия наук» был распылен перцовый газ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика