Надвор'е на выходныя: чакаецца першы снег

28—30 верасня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з поўначы Еўропы.
У суботу, 28 верасня, на большай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны. У начныя гадзіны паветра будзе ахалоджвацца да +1 .. +6°С, месцамі прагназуюцца замаразкі да 0 .. -4°С; дзённыя максімумы ў межах +6 .. +12°С.
У нядзелю, 29 верасня, у цэнтральных і ўсходніх раёнах нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы мокры снег.
Вецер паўночна-заходні ўмераны. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе +1 .. +6°С , на глебе і дзе-нідзе ў паветры будуць адзначацца замаразкі да 0 .. -4°С; максімальная тэмпература днём +6 .. +13°С.
У панядзелак, 30 верасня, у Беларусі з ростам атмасфернага ціску аблокаў стане менш і ў асноўным будзе суха. Толькі месцамі па ўсходзе краіны не выключаны невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.
Вецер паўночны ўмераны. У начныя гадзіны на большай частцы краіны чакаюцца замаразкі да 0 .. -4°С, у асобных раёнах будзе крыху цяплей +1 .. +4°С; тэмпература днём не перавысіць +4 .. +11°С, толькі па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да +13°С.
"НН" паводле pogoda.by
Фота favim.ru.