Адменяць цягнікі 26 верасня
24.09.2013
—
Новости Общества

На перагоне Вілейка–Маладзечна 26 верасня будуць рамантаваць чыгуначны мост.
Таму ў гэты дзень цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа, якія адпраўляюцца ад станцый Крулеўшчына, Полацк, Глыбокае, будуць ісці да станцыі Вілейка і назад.
Цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа, якія ідуць па маршруце Маладзечна–Вілейка–Маладзечна, адмяняюцца.
Перавозіць пасажыраў па чыгуначных білетах паміж станцыямі Маладзечна і Вілейка будуць аўтобусы.
Расклад руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на 26 верасня
| № цягніка | Маршрут | Час прыбыцця |
| 6621/6622 | Глыбокае–Вілейка | 6.24 |
| 6625 | Полацк–Вілейка | 19.11 |
| № цягніка | Маршрут | Час адпраўлення |
| 6626 | Вілейка–Полацк | 9.26 |
| 6630 | Вілейка–Глыбокае | 21.02 |
Расклад руху аўтобусаў на 26 верасня
(без заезду на прыпынкі “Тышкевічы”, “Даманоўскі”, “Чырвоны Беражок”, “Зеніт”)
| Вілейка–Маладзечна | |
| Адпраўленне са станцыі Вілейка | Прыбыццё на станцыю Маладзечна |
| 6.30 | 7.15 |
| 17.10 | 17.55 |
| 19.15 | 20.00 |
| Маладзечна–Вілейка | |
| Адпраўленне са станцыі Маладзечна | Прыбыццё на станцыю Вілейка |
| 8.35 | 9.20 |
| 16.14 | 17.00 |
| 20.13 | 20.58 |
Просім улічыць, што працягласць паездкі ў гэты дзень павялічыцца.
Дадатковую інфармацыю аб раскладзе вы можаце атрымаць па тэлефонах: 74-24-23, 74-22-53, 105.
Аддзел інфармацыі.
Фота dic.academic.ru