Першыя панарамныя здымкі з вёскі Сыраваткі Смаргонскага раёна

Спраўдзілася даўняе жаданне зрабіць панарамныя здымкі ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, – піша карыстальнік смаргонскага блогу dieter.
Гэта атрымалася ажыццявіць сёлета ў жніўні ў вёсцы Сыраваткі.
Здымкі аматарскія, але ад гэтага не губляюць сваёй інфарматыўнасці.
На прадстаўленых панарамах:
1. Цэнтр вёскі Сыраваткі з пусткай замест разбуранага Дома культуры (добра, што зараслі “пастрыглі” перад прыездам раённага начальства на адну з нядаўніх сустрэч з насельніцтвам).
2. Абеліск загінулым у Вялікай Айчыннай вайне.
3. Школьны музей.
4. Таксама можна пабачыць фае першага паверха Сыраваткінскай сярэдняй школы і школьную тэрыторыю (пляцоўка перад школай, музей пад адкрытым небам і панарамы стадыёна).
Названыя панарамы даступныя па спасылках:
http://www.dermandar.com/p/eGDzoN/
http://www.dermandar.com/p/ewrkoG/school-m...ravatki-belarus
http://www.dermandar.com/p/dyzYtp/syravatk...ty-middleschool
http://www.dermandar.com/p/aXevtg/near-the...ol-in-syravatki
http://www.dermandar.com/p/bxkcVn/
http://www.dermandar.com/p/evLUSr/school-s...um-in-syravatki
Выдатнага прагляду ўсім, каму блізкія гэтыя месцы!
Спадзяюся, што калі-небудзь ўлады звернуць увагу на гэтую, яшчэ ў канцы 80-х гадоў самую перспектыўную і маладую вёску раёна (былы цэнтр перадавога калгаса “Светлы шлях”), якая сёння паступова прыходзіць у заняпад.
Паводле smorgon.org