Чаму так многа смецця? Чытач “РГ” запрашае да дыскусіі

Источник материала:  

Думаецца, што вось гэтай працы ёсць магчымасць пазбегнуць.

Чаму мы выкідваем смецце каля сметніцы, калі тая поўная?

Чаму пляцоўкі вакол сметніц завальваем старымі дзвярыма і вокнамі, мэбляй і лядоўнямі, адпрацаванымі аўтаколамі і кузаўнымі дэталямі, галлём і нават цэлымі дрэвамі? Чаму, едучы з адпачынку, смецце пакідаем на аўтобусных прыпынках каля дэкаратыўных сметніц, а не вязём яго дахаты, як раяць адказныя асобы?

І наогул, на ваш погляд, на якім узроўні знаходзіцца наш прыдарожны сервіс?

Звяртаюся да чытачоў і прапаноўваю сумесна паразважаць і выказаць свае думкі, меркаванні па наступнай тэме. Чаму вось так у нас адбываецца і хто ў гэтым вінаваты? Нашы абыякавасць, бескультур’е альбо безальтэрнатыўнасць, ці можа марудная работа і невынаходлівасць нашых камунальнікаў, дарожнікаў.

Чаму, едучы з адпачынку, мы пакідаем смецце на аўтобусных прыпынках каля дэкаратыўных сметніц, і для чаго яны там стаяць.


Запрашаю да дыскусіі не толькі простых чытачоў, але і службоўцаў адпаведных арганізацый.

З павагай, Алесь РАТКЕВІЧ.

Фота Аляксандра Раткевіча.

Сваю думку можна выказаць у каментарах на сайце rh.by пад адпаведным артыкулам ці даслаць на адрас рэдакцыі regionnews@rh.by.

←Министры внутренних дел стран СНГ обсудят реализацию межгоспрограмм по борьбе с преступностью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика