Тут цукерка — каралеўна!

Источник материала:  

Ласы дзень і вясёлы вечар чакае ўсіх, хто прыедзе 7 верасня ў Івянец.

Тут ужо ў чацвёрты раз пройдзе «Цукеркавы фэст», які ладзяць кандытарская кампанія «Івкон» і Івянецкі музей традыцыйнай культуры. Задумваўся гэты фестываль як своеасаблівая лабараторыя адраджэння нацыянальных традыцый і культуры Валожыншчыны. І з кожным годам тут адбываецца нешта новае. Распачнецца ён традыцыйным шэсцем ад плошчы Свабоды да старой панскай сядзібы, дзе і пройде асноўная дзея.

У фестывальнай праграме значацца самыя разнастайныя мерапрыемствы: рамесны кірмаш, рыцарскі турнір, конкурсы і віктарыны, шмат жывой музыкі, спеваў, танцаў і забаў. «Салодкая» тэма абяцае быць прадстаўлена шырока. Гэта дэгустацыя цукерак, работа незвычайнай «хаткі-шакаладкі» і шакаладнага фантана. Акрамя гэтага, арганізатары абяцаюць, што якраз у час фестывалю з’явіцца і «цукеркавае дрэва».

З кожным разам «Цукеркавы фэст» збірае ўсё больш публікі і ўмацоўвае свае пазіцыі. Гэта не толькі падзея для жыхароў Івянца, фестываль прыцягвае сюды турыстаў і творчых людзей. Так, мяркуецца, што сёлета на салодкую імпрэзу прыедуць музычныя групы «PAWA», «Hardwood», «Dzivasil», «Хорціца», «Літы талер», «Лютавер’е», «На таку», «Сёмуха», «Вырай», «Ракаўскі гасцінец», «Тутэйшая шляхта», клуб гістарычнага танца «Версаль», вандроўны тэатр «Гістрыён», анімацыйны тэатр «Майстэрня ўражанняў», конна-гістарычны клуб «Залатая шпора». Што ж, будзе цікава.

←«Золотые» горки для любимой жены графа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика