Ствары “зялёную” карту свайго горада!

Источник материала:  

Куды выкінуць сапсаваны манітор для камп’ютара ці мікрахвалёўку? Каму можна аддаць непатрэбнае адзенне і кнігі?

З такімі пытаннямі ў паўсядзённым жыцці сутыкаецца амаль кожны чалавек.

Адказам становяцца спецыяльныя “зялёныя” карты, якія робяць валанцёры сумесна з эколагамі. На картах беларускіх гарадоў яны пазначаюць пункты прыёму другаснай сыравіны, а таксама ўтылізацыі нестандартнага смецця.

На мінулым тыдні карта з’явілася ў Магілёве – на ёй пазначана 68 “зялёных” пунктаў. Свае карты маюць таксама Гродна, Ліда, Мінск, Слонім, Полацк, Наваполацк і Брэст.

Карты робяцца своеасаблівым пасярэднікам паміж тымі, хто жадае правільна пазбавіцца ад смецця і адказнымі за гэта ўстановамі.

Па гарадах нашага рэгіёна такіх карт пакуль няма.

– Нашаму праекту нядаўна споўніўся год, і мы бачым вялікую цікавасць да “зялёных” карт, – кажа Яўген Лабанаў, дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў. – Валанцёры ўжо стварылі і запусцілі спецыяльны дадатак для мабільных тэлефонаў з “зялёнымі” пунктамі гарадоў, які можна захаваць і ўсталяваць на свой тэлефон.

Далучыцца да справы можа кожны: ініцыятыву ахвотных чакаюць у мінскім Цэнтры экалагічных рашэнняў. Звяртацца можна па тэлефоне 8(017) 334-53-23 ці па электроннай пошце – info@ecoidea.by.

Аляксандра ПАРАХНЯ.

Фота fresher.ru

←Адвокат: речи об освобождении Баумгертнера пока не идет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика